Конкурсы

Источник материала:  
02.05.2018 — Разное

ВЯРШЫНІ «ЖАВАРОНАЧКАЎ»

Юныя спевакі з нашага раёна не першы раз удзельнічаюць у Міжнародным фестывалі-конкурсе «Новыя вяршыні». Напрыканцы сакавіка гэты конкурс зноў прайшоў у Мінску – на абноўленай сцэне Палаца культуры чыгуначнікаў.

У ІV Міжнародным фестывалі-конкурсе «Новыя вяршыні – 2018″ прынялі ўдзел больш за пяць тысяч удзельнікаў з шасці краін.

Такая колькасць талентаў не перашкодзіла ўзорнаму ансамблю народнай песні «Жавароначкі» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў вылучыцца сваёй прыгажосцю і звярнуць увагу журы на высокі ўзровень выкальніцкага майстэрства. Калектыў адзначаны лаўрэацкім дыпломам І ступені. Ансамбль атрымаў запрашэнне прыняць удзел у ІХ Міжнародным фестывалі «Фальковы інсперацыі», які пройдзе ў Польшчы ў чэрвені бягучага года.

Юная зорачка ансамбля «Жавароначкі» Марыя Яўсейчык, якая неаднаразова заваёўвала дыпломы на конкурсах, і на «Новых вяршынях – 2018″ сумела выдатна выступіць сольна ў намінацыі народны вакал і атрымаць лаўрэацкі дыплом І ступені. Дыпломам фіналіста ўзнагароджаны Яўген Кульша.

Ансамбль народнай песні «Стаўбчаначка», якім таксама, як і «Жавароначкамі», кіруе выкладчык Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Людміла Канаплянікава-Доўнар, узнагароджаны дыпломам ІІ ступені.

Людміла Пятроўна з удзячнасцю называе інструментальную групу выкладчыкаў у складзе канцэртмайстра Ягора Дырды, стрыпачкі Таццяны Кот, цымбалісткі Анастасіі Бар’ясь,бас-гітарыста Дзмітрыя Вяршэні, выканаўца на ўдарнай устаноўцы Артура Лапкоўскага, харэографа Юлію Бохан, якія ўпрыгожылі выступленне дзяцей адмысловым жывым музычным суправаджэннем.

 

КЛЕЦКІ КАРАГОД СЯБРОЎ

Харэаграфічныя калектывы нашага раёна паспяхова паўдзельнічалі ў 10-м абласным фестывалі «Карагод сяброў», які адбыўся ў Клецку.

Узорны харэаграфічны ансамбль мажарэтак «Феерыя» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Кацярыны Жук удастоены дыплома І ступені. Гэтаму адметнаму прыгожаму калектыву журы ўручыла яшчэ адзін дыплом – у намінацыі «За лепшае валоданне прадметам». Яны ў гэтым уменні сапраўдныя віртуозы.

Яшчэ адзін дыплом І ступені заваявалі стаўбчане – узорны харэаграфічны ансамбль «Гарошынка» пад кіраўніцтвам Наталлі Захаравай раённага Цэнтра культуры адзначаны гэтай узнагародай у намінацыі «Народны стылізаваны танец».

Узорны харэаграфічны ансамбль «Лявоначкі» пад кіраўніцтвам Людмілы Несцярук узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі «Народны сцэнічны танец».

Ансамблі «Феерыя, «Гарошынка», «Лявоначкі» яшчэ раз пацвердзілі, што знаходзяцца ў ліку лепшых харэаграфічных дзіцячых калектываў не толькі нашага раёна, але і вобласці.

Пр

←Средний курс наличного доллара в апреле вырос на 2,7%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика