Смысл жизни тракториста-машиниста ДП «Царюка» Владимира Павловича Походенько — ежедневный труд на родной земле

Источник материала:  
01.05.2018 — Разное

Смысл жизни тракториста-машиниста ДП «Царюка» Владимира Павловича Походенько — ежедневный труд на родной земле

Калі чалавек адданы сваёй зямлі і працы на ёй, ён не будзе вандраваць у пошуках лепшага жыцця. Так і трактарыст-машыніст ДП “Царука” Уладзімір Паўлавіч Пахадзенька (на фота) ўсе свае 37 гадоў прысвяціў Ярэміччыне, і толькі ёй адной.

Уся біяграфія мужчыны звязана з ярэміцкай зямлёй: нарадзіўся ў в. Малая Вобрына, скончыў 9 класаў Ярэміцкай школы. Пасля службы ва Узброеных Сілах Ррэспублікі Беларусь тут жа рабіў першыя працоўныя крокі. Спачатку працаваў даглядчыкам на ферме ў роднай вёсцы. Праз некалькі гадоў прыйшоў у сельгаспрадпрыемства і пачаў шчыраваць на трактары, бо дзіцячыя ўспаміны, калі бацька Павел Канстанцінавіч браў сына з сабой у поле, жыва ўсплываюць у памяці.

– Калі вясной пачынаецца пасяўная, я нібы ажываю разам з глебай, якая гатова прыняць насенне і даць яму жыццё, – дзеліцца Уладзімір Пахадзенька. –  Гатовы працаваць з раніцы да вечара, нават без выхадных. Так яно і адбываецца, таму што работы з надыходам вясны шмат: падкормка азімых зерневых, пасяўная кампанія, якая ў імгненне вока пераходзіць ва ўборачную. Тады са свайго МТЗ 3022 перасядаю за штурвал “Палесся 1218”. Потым ізноў на сеялку, каб і наступны год быў ураджайным.

Стала зразумела, што праца ў полі мужчыну не толькі не стамляе, а, наадварот, напаўняе сіламі і энергіяй. Ад чаго ён адчувае стомленасць, дык ад гарадскога шуму:

– Ведаеце, правёўшы дзень у Мінску, куды часам езджу да родных, адчуваю сябе выціснутым як лімон. Лепш я буду фізічна працаваць у вёсцы, чым адпачываць у горадзе, – адзначае працаўнік ДП “Царука”. – Да таго ж не разумею, як можна жыць у кватэры? А што рабіць увечары, прыйшоўшы з работы? Тэлевізар глядзець? Не, гэта не маё. Мне неабходна рухацца і працаваць. Вырас я ў шматдзетнай сям’і: малых было сямёра. Таму і дапамагаць бацькам прыходзілася шмат. Але нягледзячы на тое, што жылі мы звычайна і далікатэсаў не елі, я вельмі рады, што сёння ў мяне ёсць падтрымка і дапамога з боку родных мне людзей.

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара.

←Жизнь в балансе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика