У аўтааварыі ў Драгічыне пацярпелі 5 чалавек, сярод іх трое дзяцей
Фота: http://gaibrest.by/
У аўтааварыі ў Драгічыне пацярпелі 5 чалавек, сярод іх трое дзяцей. У нядзелю каля 16:50 на адным з скрыжаванняў вуліц сутыкнуліся аўтамабілі "Фольксваген Мультыван" і "Фольксваген Пасат". Як адзначае прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, першым аўтамабілем кіравала 31-гадовая мясцовая жыхарка, якая "на скрыжаванні нераўназначных дарог... не саступіла дарогу кіроўцы аўтамабіля маркі "Фольксваген Пасат".
У выніку ДТЗ былі пашкоджаны машыны, паламаны драўляны плот прыватнага дома. Пацярпелі кіроўца "Фольксваген Мультыван" і чатыры пасажыры "Фольксваген Пасат" — 35-гадовая жанчына, якая была на заднім пасажырскім сядзенні злева, яе дачка, якая была на руках, 7-гадовая дзяўчынка, якая была на заднім сядзенні пасярэдзіне, 16-гадовая дзяўчынка, якая знаходзілася на заднім сядзенні справа. Іх шпіталізавалі ў Драгічынскую цэнтральную раённую бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.