1 МАЯ – СВЯТА ПРАЦЫ. Віншаванне мясцовай улады

Источник материала:  
30.04.2018 — Разное
Дарагія жыхары Смаргоншчыны!
1 МАЯ – СВЯТА ПРАЦЫ. Віншаванне мясцовай улады

Віншуем вас са святам працы!

Першамай заўсёды абуджае ў нас асаблівыя пачуцці. Гэта свята ўвасабляе прыход вясновага цяпла і сімвалізуе салідарнасць пакаленняў. За сваю паўтаравекавую гісторыю яно застаецца актуальным ва ўсім свеце.

Нас аб’ядноўвае імкненне бачыць свой край з квітнеючай тэрыторыяй,  высокай якасцю жыцця і прынцыпова новым узроўнем развіцця. Кожны жыхар раёна сваёй працай уносіць важкі ўклад у дасягненне гэтай мэты.

Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем старэйшаму пакаленню, тым, хто закладваў аснову для нашага дабрабыту. Ваша ўменне жыць і працаваць з поўнай самааддачай заўсёды будзе для нас дастойным прыкладам.

У гэтыя святочныя дні жадаем вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

←СЛУЖБА 101: Сбережём лес от пожаров вместе!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика