1 мая ў гарадскім скверы адбудзецца свята «Слаўны працай чалавек».
У праграме:
16.00 – 17.00 – цырымонія ўшанавання перадавікоў працоўных калектываў, імёны якіх занесены на Дошку гонару, узнагароджванне актывістаў прафсаюзнага руху;
16.00 – 19.00 – работа пляцовак:
– выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Горад майстроў»;
– спартыўна-забаўляльная (ролікі, веласіпеды, армрэслінг, гіравы спорт);
– забаўляльныя атракцыёны (электрамабілі, батут, продаж дзіцячай цацкі);
18.00 – дэманстрацыя кінафільма «Честное пионерское – 3» у кінатэатры «Маладосць»;
17.00 – 19.00 – канцэрт пераможцаў раённага свята-конкурсу «Таленты Ганцаўшчыны» і творчых калектываў гарадскога Дома культуры.