Конкурс чытальнікаў на польскай мове “Палессе маё дарагое” прайшоў 14 красавіка ў Стрыгінскай сярэдняй школе

Источник материала:  
28.04.2018 17:24 — Разное

У Бярозаўскім раёне ён арганізуецца ўжо трэці раз.

На конкурсе прысутнічаў віцэ-консул Генеральнага Консульства РП у Брэсце Ежы Грыманоўскі, рэферэнт па консульскіх справах Вольга Кувашова, старшыня Стрыгінскага сельскага выканаўчага камітэта Іван Крагель, кіраўнік спраў Стрыгін-скага сельскага выканаўчага камітэта Жанна Вакуліна, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і ту-рызму райвыканкама Ала Мінко. Членамі журы конкурсу былі віцэ-консул Ежы Грыманоўскі, кіраўнік спраў Стрыгінскага сельскага выканаўчага камітэта Жанна Вакуліна, дырэктар школы Людміла Мшар.

На ўрачыстым адкрыцці конкурсу госці і прадстаўнікі адміністрацыі школы танцавалі кракавяк разам з вучнямі школы, якія з’яўляюцца членамі клуба аматараў фальклору “Крынічка”, што дзейнічае пры філіяле №17 “Стрыгінскі СДК” (мастацкі кіраўнік  А.К. Манюк).

Вучні школ Бярозаўскага раёна чыталі на памяць вершы вядомых польскіх паэтаў, а таксама творы настаўніцы школы Алены Казловіч.

У перапынках, калі журы падводзіла вынікі, вучні ўдзельнічалі ў танцавальных майстар-класах, пад рыхтаваных Веранікай Но-вік і Ксеніяй Арэхва, слухалі вершы на беларускай мове ў выкананні Галіны Сямёнаўны Халімончык, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, якая пэўны час працавала ў Стрыгінскай школе, а таксама Настассі Макоўчык, вучаніцы 6 класа.

У выніку пераможцамі конкурсу сталі Ганна Тукач, Глафіра Чапайла (дыпломы I ступені), Мікіта Чыжэўскі, Ксенія Арэхва, Эдуард Пазняк (дыпломы II ступені), Анастасія Крагель, Арсеній Чыжэўскі, Анастасія Бык, Вольга Крагель, Юлія Шымчук (дыпломы III ступені), Арсеній Варган, Вераніка Новік (дыпломы за ўдзел).

Фота Паўла КАЗЛОВІЧА.

←Этот белорусский клип за 3 дня собрал четверть миллиона просмотров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика