И вы можете стать участником шествия с портретами героев военных лет
“Слава героям Шумілінскага краю!”
Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
У мэтах захавання памяці пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, землякоў, якія загінулі на палях бітваў, партызанаў, ветэранаў, якія пайшлі з жыцця ў пасляваенны час, 9 мая 2017 года ў нашым раёне стартавала патрыятычная акцыя “Слава героям Шумілінскага краю!”.
У шэсці з партрэтамі герояў ваенных гадоў актыўны ўдзел прынялі працоўныя калектывы, установы адукацыі і культуры, грамадскія аб’яднанні і жыхары Шуміліншчыны.
Карыстаючыся жывой цікаўнасцю шырокіх колаў грамадскасці нашага раёна да тэмы захавання памяці пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, акцыя “Слава героям Шумілінскага краю!” працягнецца і ў 2018 годзе.
Запрашаем усіх жыхароў Шумілінскага раёна выказаць даніну павагі гераічнаму подзвігу салдат Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, вызваліцелям Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прыняць удзел у патрыятычным шэсці, якое пройдзе 9 мая 2018 года.
Пастраенне калоны з партрэтамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны на цэнтральнай плошчы г. п. Шуміліна каля помніка У. І. Леніну ў 10.50.
Шумілінскі раённы савет ветэранаў.
Шумілінскі раённы камітэт ГА “БРСМ”.
Надрукавана ў №33 ад 27.04.2018 г.