З 14 па 21 красавіка ў краіне ў 11 раз праходзіў Тыдзень лесу. Сёлета яго прысвяцілі Году малой радзімы. Высаджана звыш 25 млн. маладых соснаў, елак, дубоў, бяроз.
У Нясвіжскім лясніцтве за гэты час пасадзілі 9,5 гектара сасны і елкі — на месцах суцэльных санітарных высечак. Работы вяліся ў лясных масівах ля вёсак Іванава і Карцэвічы. Працавалі рабочыя, леснікі, інжынерна-тэхнічныя работнікі. Дапамагалі работнікі СШ № 4 г. Нясвіжа.
Усю вясновую пасадку неабходна завяршыць да 1 мая, таму ў добрую справу ўключыліся таксама калектывы Нясвіжскага раёна газазабеспячэння і Нясвіжскай раённай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, якія дапамагаюць лясніцтву.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота прадастаўлена Нясвіжскім лясніцтвам.