Руку дапамогі працягнуў Чырвоны Крыж
26.04.2018
—
Разное
Валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа аказалі дапамогу жыхарам Стаўбцоўшчыны, якія пацярпелі падчас вясновай паводкі.
У першую чаргу дапамога аказана шматдзетным сем’ям, адзінокім пенсіянерам і інвалідам. З рэзервовага фонду жыхарам падтопленых падворкаў выдзелены прадуктовыя і гігіенічныя наборы, коўдры, наборы пасцельнай бялізны, посуду (каструлі, міскі, лыжкі, відэльцы, нажы).
Усяго дапамогу атрымалі 53 жыхары Новага Свержаня і 40 стаўбчан.
Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Жаўняркевіч, маніторынг сітуацыі на падтопленых жылых падворках працягваецца, пры неабходнасці тым, хто мае патрэбу, будзе аказана дапамога.
Пр