У Добрушскім раёне цеплавоз збіў падлетка ў навушніках

Источник материала:  
26.04.2018 17:32 — Разное
У Добрушскім раёне цеплавоз збіў падлетка ў навушніках
Фота: БЕЛТА

У Добрушскім раёне каля вёскі Насовічы зранку 25 красавіка адбыўся няшчасны выпадак з удзелам непаўналетняга, піша газета "Добрушскі край"

Дзевяцікласнік ішоў у школу праз чыгуначнае палатно. Чыгунку ён вырашыў перайсці па "народнай сцяжыне" — за 50-70 метраў ад абсталяванага чыгуначнага пераходу.

Па дарозе школьнік слухаў музыку ў навушніках, таму не пачуў папераджальны сігнал цеплавоза і трапіў пад цягнік. У цяжкім стане яго шпіталізавалі ў абласную клініку.

Праверкай здарэння займаюцца следчыя. 

←Два года без хоккея: что слышно о Михаиле Грабовском?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика