Жыхары Нясвіжчыны прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, які адбыўся 21 красавіка. Ён праводзіўся на працоўных месцах, на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны, у парках і населеных пунктах. Калектыў “НН” таксама ўнёс свой уклад у агульную справу — супрацоўнікі газеты наводзілі парадак у палацава-паркавым комплексе Рдултоўскіх і па ходзе дзеяння не забывалі пра свае прамыя абавязкі. Для вас, дарагія чытачы, мы падрыхтавалі некалькі нататкаў і фотарэпартаж, героямі якога, магчыма сталі і некаторыя з вас.

Калектыў Нясвіжскага РЭС, філіяла РУП «Мінскэнерга» — «Стаўбцоўскія электрычныя сеці» на суботнік выйшаў амаль у поўным складзе

Абнаўленне дарожнай разметкі на Нясвіжскай аўтастанцыi выконваюць работнікі філіяла «Аўтамабільны парк № 8» ААТ «Минскаблаўтатранс»
Разам з калектывам ДУА «Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа «Караблік дзяцінства» у субботніку прымалі удзел і бацькі выхаванцаў дзіцячай установы
Наталля ЕРМАШЭНКА.