Аршанскі бяздомны абакраў царкву і пачаў новае жыццё

Фота: pixabay.com
Зранку 23 красавіка ў Аршанскі РАУС звярнуўся настаяцель адной з мясцовых цэркваў. Па яго словах, уначы нехта каменем разбіў шкло ў храме і залез усярэдзіну. Зламыснік скраў тысячу рублёў з сейфа, які знаходзіўся ў будынку, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыкакнкама.
Неўзабаве па падазрэнні ў злачынстве міліцыянты затрымалі мясцовага 33-гадовага бяздомнага мужчыну. Паведамляецца, што мужчына стаў наведваць гэтую царкву зусім нядаўна, хоць раней не вызначаўся асаблівай пабожнасцю. Перад рабаваннем ён правёў у храме цэлы дзень. У гэты час, верагодна, ён падгледзеў, дзе знаходзіцца сейф і ляжыць ключ ад яго.
"Пасля здзяйснення крадзяжу ў яго пачалося зусім іншае жыццё. Мужчына пачаў раз'язджаць па горадзе на таксі, выдаткоўваць грошы ў мясцовых крамах і нават аплаціў нумар у мясцовым гатэлі", — паведамляе віцебская міліцыя.
Затрымалі мужчыну ў аб'екце грамадскага харчавання. На яго пачалі крымінальную справу.