У Гродна абралі пяць лепшых у рэгіёне юных чытальнікаў беларускай літаратуры

Источник материала:  
26.04.2018 12:33 — Разное

25 красавіка ў Гродна адбыўся рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». У ім спаборнічалі лепшыя чытальнікі з Гродна і Гродзенскай вобласці па выніках першага этапу конкурсу. Яны выканалі творы беларускіх аўтараў.

Пяць пераможцаў рэгіянальнага этапу ўзнагароджаны смартфонамі і будуць прадстаўляць Гарадзеншчыну ў вялікім рэспубліканскім фінале конкурсу, які адбудзецца ў траўні.

У Гродна абралі пяць лепшых у рэгіёне юных чытальнікаў беларускай літаратуры

Удзельнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» у гэтым сезоне сталі вучні 7-8 класаў школ і гімназій з усёй Беларусі. На працягу дзвюх месяцаў дзеці запісвалі відэа, на якіх чыталі творы беларускай літаратуры і выкладвалі іх на свае асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках.

Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Па выніках першага этапу журы вызначыла па 30 лепшых чытальнікаў з кожнай вобласці і горада Мінска. З Гродзенскай вобласці на конкурс паступіла 305 відэапрац.

Рэгіянальны фінал у Гродна прайшоў у гімназіі № 5. Галоўнае, што ацэньвала журы — выразнае і чыстае выкананне твора. Дадатковы напал спаборніцтву надаваў ліміт па працягласці выступу для кожнага ўдзельніка — да дзвюх хвілін.

У склад журы ўвайшлі пісьменніца Раіса Баравікова, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom Віктар Пазнякоў, метадыст інстытута развіцця адукацыі Гродзенскай вобласці Святлана Гузава, дырэктар гімназіі № 5 г. Гродна Вольга Хітрушка. Спецыяльна запрошаным членам журы стаў намеснік старшыні футбольнага клубу “Нёман” Пётр Карнаух.

У Гродна абралі пяць лепшых у рэгіёне юных чытальнікаў беларускай літаратуры

У Гродна абралі пяць лепшых у рэгіёне юных чытальнікаў беларускай літаратуры

У Гродна абралі пяць лепшых у рэгіёне юных чытальнікаў беларускай літаратуры

Старшыня журы Раіса Баравікова адзначыла высокі ўзровень усіх удзельнікаў: «Мне вельмі прыемна глядзець на нашых канкурсантаў, таму што, гледзячы на іх, разумею, што нас чакае выдатная будучыня. У якой жывуць нашы беларускія традыцыі, наша мова. Дзякуй вам, канкурсанты з Гарадзеншчыны, за ваш талент. А таксама, кампаніі velcom за стварэнне такога важнага праекта, які спрыяе захаванню і распаўсюджванню нашай роднай мовы».

Пераможцамі рэгіянальнага фіналу ў Гародні сталі пяць канкурсантаў: Маліка Мірзаліева (гімназія № 1 г. Гродна), Ульяна Астрамовіч (сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны), Анастасія Прымачок (гімназія № 2 г. Гродна), Марыя Новік (сярэдняя школа № 22 г. Гродна), Арына Баярчук (гімназія № 1 г. Гродна).

Пераможцы ўзнагароджаны смартфонамі і запрошаны на рэспубліканскі фінал конкурсу.

У Гродна абралі пяць лепшых у рэгіёне юных чытальнікаў беларускай літаратуры

У Гродна абралі пяць лепшых у рэгіёне юных чытальнікаў беларускай літаратуры

У Гродна абралі пяць лепшых у рэгіёне юных чытальнікаў беларускай літаратуры

«Дзякуй за тое, што запрасілі на такое выдатнае мерапрыемства, — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад конкурсу Пётр Карнаўх. — Я, на самой справе, уражаны такой колькасцю таленавітых дзяцей у нашай Гродзенскай вобласці. Вы ўсё ўжо пераможцы. Футбольны клуб «Нёман», у сваю чаргу, заўсёды імкнецца падтрымліваць розныя сацыяльныя і адукацыйныя ініцыятывы. У прыватнасці тыя, якія дадаюць моладзі любоў да культуры, мастацтву, а галоўнае, да сваёй роднай беларускай мовы».

У Гродна абралі пяць лепшых у рэгіёне юных чытальнікаў беларускай літаратуры

Рэгіянальны фінал у Гродна завяршыў другі этап конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». Рэспубліканскі фінал конкурсу адбудзецца ў траўні ў Мінску. Пяці лепшым юным чытальнікаў краіны па яго выніках будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

←За кого болеем в мае?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика