Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў запрашае ўсіх жадаючых карысна і займальна правесці час і наведаць 2 выставы:
* персанальную выставу ганчара Віталя Шэпялевіча “Сімфонія зямлі і полымя”, у экспазіцыі якой прадстаўлена больш за 100 разнастайных прадметаў вырабленых майстрам у розных тэхніках: чорназдымленай, малачонай, гартаванай або абварной, глазураванай.
* выставу малюнкаў і фотаздымкаў у рамках года малой Радзімы і святкавання 120-годдзя заснавання горада Ганцавічы “Спадчына”, на якой прадстаўлена больш за 20 работ ганцавіцкіх мастакоў Караленка Івана, Лебедзевай Веранікі, Мірзаліевай Алы, фатографа Літвіновіча Андрэя, вучаніцы СШ №3 г. Ганцавічы Шушко Анастасіі, выхаванцаў СПЦ, удзельнікаў гуртка “Рукатвор” (Дом рамёстваў) і сям’і Дамарацкага Арсенія (Яслі-садок №4 г. Ганцавічы).
ДВЕ ВЫСТАВЫ ПА ЦАНЕ АДНОЙ: кошт 50 капеек.
Акцыя будзе дзейнічаць да 25 мая 2018 года.
Падрабязней па тэлефоне 2-21-48.
Запрашаем!