У Магілёве злавілі бабра, які вырашыў пасяліцца ў горадзе (фота)
26.04.2018 11:10
—
Разное

Фота: 112.by
У Магілёве злавілі бабра, які вырашыў пасяліцца ў горадзе. Удзень 25 красавіка жывёлу заўважылі ў нары ў раёне праспекта Міра. Ратавальнікі выставілі агароджу гэтага месца, каб ізаляваць бабра, а работнікі “Спецаўтапрадпрыемства” яго выцягнулі з нары.
Жывёлу вывезлі за горад і адпусцілі, інфармуе прэс-служба МНС.