А. Лукашэнка пра Год малой радзімы: «Гэта, хутчэй, трохгодка і толькі старт»

Источник материала:  
25.04.2018 — Разное

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Год малой радзімы, якім аб’яўлены 2018-ы ў Беларусі, з’яўляецца толькі стартам адпаведнай работы. Аб гэтым ён заявіў 21 красавіка ў размове з журналістамі ў час рэспубліканскага суботніка, паведамляе карэспандэнт БелТА.
«Гэта была мая ідэя (аб’я­віць Год малой радзімы. — Заўвага БелТА). Шмат было прапаноў. Думаў, трэба ўсё ж такі гэту тэму ўзняць. Гэта нават не год малой радзімы, а трохгодка, таму што за год мы наўрад ці нешта там пабудуем, створым. Адразу людзей не павернеш. Яны спачатку павінны пры­выкнуць, усвядоміць, наме­ціць сабе нейкія планы, а не­дзе камусьці трэба і грошы зара­біць, каб у сваю малую радзіму ўкласціся», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
«І тады я прапанаваў, давайце мы аб’явім гэты Годам малой радзімы і падумаем аб прадаўжэнні. Таму гэта толькі старт», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Што датычыцца аграгарадкоў, мы вызначылі, дзе яны будуць. Мы дакладна ўсвядомілі, што павінна быць у аграгарадку. І многае зроблена, яшчэ не ўсё, але кожны аграгарадок мае свой план развіцця. Гэта ўжо горад у вёсцы. Невялікі, у вясковым стылі. Трэба, каб вёска была добраўпарадкаваная, і ў якой людзі будуць імкнуцца жыць больш, чым у горадзе. Вось мая задума», — падзяліўся беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад сваю малую ра­дзіму — вёску, у якой вырас. Паводле яго слоў, яшчэ ў савецкі час яна лічылася неперспектыўнай. Але сёння сітуацыя змянілася. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтым ёсць і яго роля, аднак не так ужо шмат і зроблена. «Нічога асаблівага — толькі заасфальтавалі дарогу (і павінна быць так), падведзены газ. Там ёсць старыя дамы. Іх нельга зносіць. Нам пацёмкінскія вёскі не патрэбны. Трэба, каб жылі людзі. Пайшоў з жыцця чалавек, засталіся дзеці. Хочуць пабудаваць на гэтым месцы новы дом — няхай будуюць», — сказаў ён.
Паводле слоў Прэзідэнта, многія зрабілі рамонт, прыязджаюць у свае бацькоўскія дамы, прыязджаюць і дзеці, унукі гэтых людзей. «Вось так і пачала дыхаць гэта вёсачка. І свой домік я там у парадак прывёў…», — расказаў беларускі лідар.
«Таму я хачу, каб не толькі аграгарадок, але і вёска другога, трэцяга і вось гэтага чац­вёртага ўзроўню — неперс­пектыўная — захавалася. Я разумею, што такія вёсачкі мы наўрад ці захаваем усе. Але ж ёсць шмат багатых ужо лю­дзей, якім дарагая яго малая радзіма. І гэтым я хачу іх падштурхнуць да таго, каб яны пабудавалі сабе там дом, прыязджалі іх дзеці, унукі», — заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка лі­чыць важным, каб, прывёўшы ў парадак аграгарадкі, не забывалі пра вялікія вёскі, якія былі некалі цэнтрамі калгасаў і саўгасаў. «Іх нельга загубіць. Там ёсць і клубы, магазіны, усё захавалася. Нельга ў адзін аграгарадок сабраць усіх людзей. Трэцяга ўзроўню — гэта вёсачкі на дарогах, дзе добрая лагіс­тыка, сувязь. Яны не былі цэнт­ральнымі сядзібамі, але былі зручнымі для жыцця людзей. Яны павінны застацца і развівацца, калі на тое будзе воля людзей», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
«Вось чатыры вясковыя ўзроўні. Я гэта вызначыў, зыходзячы з нашага жыцця: аграгарадок, былыя цэнтры гаспадарак, вялікія вёскі, якія былі ўчора і захаваліся сёння, і гэтыя неперспектыўныя вёсачкі. Пяты ўзровень — гэта хутары, і я іх ужо не называю, не запрашаю туды людзей. Але калі не­дзе магчыма і нехта захоча — няхай чалавек і хутары ўзнімае», — сказаў Прэзідэнт.
Ён таксама звярнуў увагу на пасёлкі гарадскога тыпу, накшталт Копысі, Арэхаўска, Ялізава, якіх у Беларусі некалькі дзясяткаў. «Іх ні ў якім разе нельга знішчыць. Гэта цудоўныя месцы, дзе сяліліся лю­дзі, — падкрэсліў Прэзідэнт. — На прыкладзе Копысі мы аднавілі і паказалі, якім павінен быць пасёлак гарадскога тыпу. Далей ідуць раённыя цэнтры, абласныя цэнтры і горад-герой Мінск. Усё прапісана і расказана, як павінна быць уладкавана наша Беларусь. І ў гэтых адносінах мы ўжо шмат зрабілі. Мы прайшлі велізарны шлях».

←Директора автопарка выгнали с работы за «подрыв авторитета власти»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика