Мы там, дзе мы патрэбны

Источник материала:  
25.04.2018 — Разное

Мы там, дзе мы патрэбны

Такое меркаванне выказалі актывісты Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»,  ўдзельнікі рэспубліканскага  суботніка, што працавалі на тэрыторыі старых польскіх могілак на вуліцы Першамайскай.

На чале са старшынёй арганізацыі Раманам Мельнікам на акцыю па дабраўпарадкаванні гэтага гістарычнага аб’екта выйшлі прадстаўнікі Кобрынскага райвыканкама — аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі,  упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, фінансавага аддзела, а таксама тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, работнікі СШ №№3, 6, 8 г. Кобрына і Пескаўскай сярэдняй школы, навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сферы абслугоўвання. Сярод удзельнікаў быў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васілій Дземідовіч разам са сваім памочнікам Вікторыяй Шыбун.

– Усе мы хочам, каб на нашай зямлі панавалі чысціня і парадак, – адзначыў Васілій Мікалаевіч. – Але гэты парадак трэба  навесці і ўвесь час падтрымліваць, бо без гаспадарскага догляду любое месца можа прыйсці ў заняпад. Таму вельмі добра, што па ініцыятыве раённай арганізацыі «Белая Русь» гэтыя могілкі – месца памяці і смутку – будуць добраўпарадкаваны.

На тэрыторыю могілак тэхніка не даязджае, таму ўдзельнікі суботніка маглі разлічваць толькі на ўласныя сілы. У час акцыі са значнай тэрыторыі былі прыбраны сухая трава, галлё і леташняе лісце, трактар для вывазу смецця выдзеліла КУШВП ЖКГ «Кобрынская ЖКГ».

– Штогод наша арганізацыя прымае актыўны ўдзел і ў раённым суботніку, і ў рэспубліканскім, – адзначыў старшыня  РА РГА «Белая Русь» Раман Мельнік. –Радуе, што знайшлося шмат жадаючых, якія прыйшлі сюды і працуюць актыўна і дружна. Тут няма абыякавых назіральнікаў, бо кожны разумее, што павінен унесці свой уклад у агульную справу.

Акрамя агульнарэспубліканскага суботніка члены «Белай Русі» гатовы прыняць удзел у добраўпарадкаванні зон адпачынку, чым яшчэ раз пацвярждаюць сваё жаданне быць там, дзе ў іх ёсць патрэба.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

НА ЗДЫМКУ аўтара: разам з актывістамі РА РГА «Белая Русь» на суботніку   працуюць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васілій Дземідовіч і старшыня  РА РГА «Белая Русь» Раман Мельнік.

←Круговая порука: инспектор ГАИ сбил на переходе девушку и избежал наказания

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика