Профсаюз и прокуратура проведут совместный правовой приём
24.04.2018
—
Разное
У верасні 2017 года Генеральная пракуратура і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні. У рамках гэтага супрацоўніцтва праходзяць сумесныя мерапрыемствы па наглядзе і грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб працы.
У чацвер, 26 красавіка, ва ўстанове "Рэдакцыя раённай газеты "Зара", размешчанай па адрасе: г. п. Бешанковічы, вул. Савецкая, 15, сумесны прававы прыём правядуць пракурор раёна Андрэй Аркадзьевіч Старчанка і прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Сяргей Аляксандравіч Мандрык. Для сустрэчы з насельніцтвам вызначаны час з 14 да 16 гадзін.