Паказалі добры вынік

Источник материала:  
24.04.2018 — Разное
>

Паказалі добры вынік

У сярэдзіне красавіка ў Глыбокім адбыўся адкрыты турнір па боксе сярод выхаванцаў Віцебскай абласной спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па цяжкай атлетыцы і боксе “Спортальянс”. Ён сабраў больш за 60 удзельнікаў з Глыбокага, Лепеля, Міёр, Пастаў і Полацка.

Наш горад на спаборніцтвах прадстаўлялі шэсць чалавек. У сваіх вагавых катэгорыях Мікіта Плюта, Ігнат Карлей і Кірыл Дробышаў атрымалі перамогу над сапернікамі і занялі першае месца. На другой прыступцы п’едэстала — Кірыл Дарошка і Кірыл Шымковіч. Няпросты бой выдаўся ў Цімафея Іванова, у якога ў вазе да 38-мі кілаграмаў было два сапернікі. Па рашэнні суддзяў з мінімальнай перавагай ён заняў другое месца, саступіўшы юнаку з Полацка.

— Секцыя абласной СДЮШАР прафсаюзаў па цяжкай атлетыцы і боксе ў нашым райцэнтры адкрылася ў верасні мінулага года. У ёй боксам займаюцца 22 хлопчыкі ва ўзросце ад 9 да 12 гадоў, — расказваў трэнер секцыі Яўгеній Баляслававіч Хмяльніцкі. — Для нас гэта першы выезд на спартыўныя спаборніцтвы, таму вынікам вельмі задаволеныя. Усе прадэманстравалі добрую тэхніку бою, валявыя якасці.

Пераможцы ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ

←Мясникович: надо умерить аппетиты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика