“Ператрус” у Аброве
24.04.2018
—
Разное
Ураджэнец Аброва Ш., які пражывае ў Брэсце, каля двух тыдняў назад быў затрыманы беларускімі мытнікамі, калі перавозіў праз граніцу з боку Польшчы наркатычны сродак. Ён быў арыштаваны, на яго рукі надзелі наручнікі, але праваахоўнікі Брэста недаацанілі магчымасці нашага земляка. Ш. змог неяк вырвацца і ўцёк.
Шукалі Ш. каля двух тыдняў – беспаспяхова. Пасля паступіла інфармацыя, што Ш. з’явіўся на сваёй гістарычнай радзіме, таму ў Аброва ў адзін з нядаўніх дзён наведала група супрацоўнікаў абласной і раённай аддзелаў міліцыі. Пошукі зламысніка на гэты раз былі больш паспяховымі, Ш. затрыманы (знаходзіўся ў сваіх родзічаў) і зноў дастаўлены ў Брэст…
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.