Па зваротах грамадзян

Источник материала:  
24.04.2018 — Разное

За першы квартал 2018 года ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці паступіла больш за 300 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Большасць зваротаў грамадзян звязана з вырашэннем камунальна-бытавых праблем, работай арганізацый сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, капітальнага рамонту жылля, добраўпарадкавання тэрыторый, рамонтам дарог, нясвоечасовасцю выплаты заработнай платы і дзіцячых дапамог.

З агульнай колькасці зваротаў грамадзян, што паступілі ў Камітэт, кожны чацвёрты прыняты да разгляду і вывучаны з выездам на месца і прыняццем мер рэагавання ў межах кампетэнцыі.

Па выніках разгляду Камітэтам зваротаў удалося вырашыць рад надзённых пытанняў грамадзян. Так, дзякуючы звароту жыхара Мінскага раёна вырашана праблема вынасу ВЛ 0,38 кВ за межы зямельнага ўчастка, набытага заяўнікам на аўкцыёне ў 2016 годзе. Таксама пасля ўмяшання Камітэта вырашана пытанне па ўхіленні падраднай арганізацыяй дэфектаў (працякання) даху ў жылым памяшканні ў аг. Азярцо Мінскага раёна.

На рабочым кантролі ў Камітэце знаходзіўся калектыўны зварот работнікаў аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Уздзенскага раёна па пытанні фінансава-гаспадарчых парушэнняў, што дапускаюцца прадпрыемствам. Па выніках разгляду звароту кіраўніку гаспадаркі за набыццё службовага легкавога аўтамабіля, пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці па плацяжах за спажытыя энергарэсурсы, а таксама ў фонд сацабароны насельніцтва, аб’яўлена вымова. Па факце выкарыстання аўтамабіля ў асабістых мэтах (для паездкі на здачу экзаменацыйнай сесіі) зроблена ўтрыманне з яго заработнай платы.

Таксама пасля ўмяшання Камітэта вырашана неабгрунтавана зацягнутае пытанне па прадастаўленні зямельнага ўчастка для вядзення ўласнай падсобнай гаспадаркі ў Мінскім раёне.

Па выніках разгляду звароту жыхара г. п. Смілавічы наконт нездавальняючай работы камунальных службаў пры падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона камунальнікамі быў выкананы неабходны комплекс работ па замене запорной арматуры, што забяспечыла неабходнае павышэнне тэмпературы ў кватэрах дома па вуліцы М. Горкага. Пры гэтым вінаватая службовая асоба УП «Чэрвеньская ЖКГ» вызвалена ад займаемай пасады.

У першым квартале 2018 года кіраўніцтвам Камітэта праведзена шэсць выязных прыёмаў грамадзян і прамых тэлефонных ліній, на якія звярнуліся і асабіста прыйшлі 27 грамадзян. Усе звароты пакінуты на рабочым кантролі Камітэта, а таксама дадзены даручэнні мясцовым выканаўчым органам улады па іх вырашэнні.

Напрыклад, у ходзе асабістага прыёму грамадзян у Салігорскім раёне да кіраўніцтва Камітэта звярнуўся заяўнік па пытанні законнасці збору з фізічных асоб за выдачу ордэра на права правядзення земляных работ (раскопак) для пракладкі інжынерных камунікацый. У ходзе вывучэння гэтага пытання было ўстаноўлена, што ў раёне адміністрацыйную працэдуру, прадугледжаную Адзіным пералікам адміністрацыйных працэдур, выконвае ДП «Архітэктурна-планіровачнае бюро». Аднак адсутнічае адпаведны акт заканадаўства на дэлегаванне яму даных паўнамоцтваў, а памер платы за аказанне паслуг пры выкананні працэдуры быў зацверджаны аднаасобна кіраўніком бюро. Па выніках разгляду ў адрас Салігорскага райвыканкама накіраваны ліст з патрабаваннем ухілення выяўленых парушэнняў па выкананні заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

У ходзе правядзення гарачай лініі па актуальным пытанні забеспячэння жыхароў сталічнага рэгіёна якаснай пітной вадой паступілі 62 вусныя і 8 электронных зваротаў. Большасць з іх датычыла павышанай канцэнтрацыі жалеза і нітратаў у вадзе.

Абаненты гарачай лініі выказвалі заклапочанасць нярэдкімі перабоямі ў арганізацыі водазабеспячэння, а таксама наяўнасцю прымесі і непрыемнага паху ў пітной вадзе з цэнтралізаваных крыніц сеткі камунальных водаправодаў Барысаўскага, Дзяржынскага, Клецкага, Любанскага, Смалявіцкага, Слуцкага і Чэрвеньскага раёнаў. Вырашэнне ўзнятых праблем пакінута на рабочым кантролі ў Камітэце да іх поўнага ўхілення.

На жаль, нярэдкія выпадкі парушэння заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян.

Усяго да дысцыплінарнай адказнасці за ўказаныя парушэнні па выніках разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб прыцягнуты пяць чалавек.

Упраўленне экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці

←Радыё “Стоўбцы” за 24 красавіка 2018 г.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика