Акция "Чистый водоём" пройдёт в Бешенковичском районе

Источник материала:  
23.04.2018 — Разное
Установа "Бешанковіцкая раённая арганізацыйная структура" РДГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" абвясціла аб правядзенні акцыі "Чысты вадаём".

Яна пройдзе ў нашым раёне з 24 красавіка па 4 мая і накіравана на прывядзенне ў парадак прыбярэжных зон водных аб'ектаў перад адкрыццём сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.

Прапануем не абыякавым да лёсу малой радзімы людзям далучыцца да акцыі і ўнесці свой уклад ў добраўпарадкаванне берага ракі Заходняя Дзвіна ў межах г. п. Бешанковічы і возера Запольскае (в. Заполле) Бешанковіцкага сельсавета. Даведкі можна атрымаць у дырэктара ўстановы "Бешанковіцкая раённая арганізацыйная структура РДГА "БТПР" Валерыя Мікалаевіча Альшэўскага па нумары 8 (029) 219-72-30.

←Над сержантом из Печей начался суд за дедовщину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика