Адзін дзень у гаспадарцы: “Лаўжанскае”

Источник материала:  
23.04.2018 — Разное

Адзін дзень у гаспадарцы: “Лаўжанскае”

Аляксандр Шалюта з галоўным аграномам Таццянай Хадзюковай.

Адзін дзень у гаспадарцы: “Лаўжанскае”

Агульная плошча сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Лаўжанскае” – 8977 гектараў, у тым ліку сельскагаспадарчых угоддзяў – 6685 га (плошча пашы – 3228 га). Згодна з кадастравай ацэнкай  бал сельскагаспадарчых угоддзяў складае 16,0, пашы – 24,9.
Галіна жывёлагадоўлі прадстаўлена пяццю малочнатаварнымі фермамі, комплексам па вырошчванні і адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы. Агульная колькасць пагалоўя ў гаспадарцы – 5214, у тым ліку 840 кароў. Летась валавы надой склаў 2877 тон,  што на 400 тон больш за папярэдні год. Аб’ём вытворчасці валавой прадукцыі у супастаўных цэнах –  3956 тысяч рублёў, што складае да аналагічнага перыяду 2016 года 109,6%.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі  –  3885 тысяч рублёў або 114 % да папярэдняга года.

Вера, падмацаваная стараннем
Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Лаўжанскае” – адзінае ў раёне, якое ўваходзіць у інтэграцыйную структуру Віцебскага мясакамбіната. Пры яго падтрымцы сельгасарганізацыя ажыла і расправіла плечы. Мы гутарым з дырэктарам гаспадаркі Аляксандрам Анатольевічам Шалютам – вопытным і дальнабачным кіраўніком.
–  Да чаго сёння, Аляксандр Анатольевіч, імкнецца калектыў вашай гаспадаркі?
–  Да фінансавай стабільнасці. Трымаем курс на павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці і зніжэнне выдаткаў  за кошт памяншэння ўнутрыгаспадарчых расходаў, больш танных кармоў.
–  І ў гэтым вам дапамагае мясакамбінат?
–  Вядома. Інтэграцыйная структура     – гэта сусветная практыка, бо з буйным вытворцам, як правіла, трымаюць сувязь сур’ёзныя пакупнікі і партнёры.
Інтэграцыйную падтрымку мы адчуваем круглы год. Галоўнае для лю-дзей тое, што своечасова выплачваецца заработная плата. Акрамя таго, адчуваем істотнае фінансаванне на запчасткі, паліва і камбікармы. Нам выдзяляюцца  ўгнаенні і новая тэхніка. Напрыклад, нядаўна ў гаспадарку паступілі кормараздатчык, загрузчык мінеральных угнаенняў, плуг і сеялка. Пастаўкі другой чаргі – трактары. Так што тэхнікі, каб сёлета адсеяць 1027 гектараў яравых зерневых і зернебабовых, 350 га кукурузы і 362 га рапсу, хопіць.
– А ці ёсць каму працаваць на гэтай тэхніцы?
– Так. На сваю тэхніку ў нас хапае механізатараў, а на тую, якую нам выдзяляюць на час пасяўной, з Віцебскага мясакамбіната прысылаюць сваіх механізатараў. Больш таго, наша гаспадарка ці не адзіная ў раёне, якая поўнасцю забяспечана кадрамі: у нас укамплектаваны спецыялісты заатэхнічнай, агранамічнай, інжынернай і іншых службаў. Галоўнае, што трымае ў гаспадарцы людзей – гэта своечасовы заробак і ня-дрэнныя ўмовы працы.
– Значыць, вы пазітыўна глядзіце  ў будучыню гаспадаркі?
– Безумоўна. Але гэта вера, як кажуць, павінна быць падмацавана руплівасцю і стараннем усяго калектыву. Без гэтага не атрымаецца быць паспяховымі.
Цалкам старонку пра УП “Лаўжанскае” чытайце ў №32 ад 24.04.2018 г.

←МАЗ расширяет сотрудничество с Allison по грузовикам и автобусам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика