В Шумилино открылся фирменный магазин ОАО «Молоко»

Источник материала:  
23.04.2018 — Разное

В Шумилино открылся фирменный магазин ОАО «Молоко»Магазін з таварным знакам “Васілёк”

У мінулую пятніцу ў Шуміліне на адзін гандлёвы аб’ект стала больш – адкрыўся фірменны магазін адкрытага акцыянернага таварыства “Малако”. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел упраўляючы ААТ “Малако” Віталь Даўжэнка, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады – старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава і намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Таццяна Вараб’ёва.
“Гэта першы фірменны магазін, у адкрыцці якога я прымаю ўдзел на пасадзе кіраўніка, – прызнаўся Віталь Мікалаевіч (В. М. Даўжэнка ўзначальвае кампанію з верасня мінулага года – рэд.). – Наогул наш фірменны гандаль з таварным знакам “Васілёк” сёння налічвае 7 аб’ектаў фірменнай сеткі. Адкрыццё магазіна ў Шуміліне эканамічна мэтазгодна, бо, па-першае, тут знаходзіцца наш вытворчы цэх, па-другое, мы зацікаўлены быць бліжэй да насельніцтва”.
Першых пакупнікоў чакалі прыемныя сюрпрызы – падарункі ў выглядзе каляндарнай прадукцыі, усе наведвальнікі мелі магчымасць прадэгусціраваць прадукцыю ААТ “Малако” і, як кажуць, не адыходзячы ад касы, набыць ўпадабаны тавар да стала.
Між іншым, у магазіне прадстаўлены поўны асартымент выпускаемай ААТ “Малако” прадукцыі – а гэта больш за 200 найменняў: малако, смятана, кефір, тварог, масла, сыры, ёгурты, марожанае... Ёсць у продажы спадарожны тавар, уключана прамысловая група, якая ў далейшым будзе пашырана.
Кароткае інтэрв’ю з Віталем Даўжэнкам
– Віталь Мікалаевіч, якія планы ў кіраўніцтва прадпрыемства наконт вытворчага цэха Шуміліна?
– Поўны перарэбрэндынг, павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці, пераход на вытворчасць самага высокамаржынальнага прадукта з малака – элітных гатункаў сыроў. У Шуміліне плануем выпускаць “Маасдам”, сыры працяглых тэрмінаў выспявання тыпу “Груер” і “Гройцар”, арыгінальны сыр “Песта”. Рэканструкцыя цэха распачнецца сёлета, аб’ём укладанняў у мадэрнізацыю і поўную аўтаматызацыю вытворчасці скла-дзе каля 10 млн. еўра.
– Якому сыру вы асабіста аддаяце перавагу?
–  Вельмі люблю сыр “Расійскі”. А вось вам параіў бы пакаштаваць наш сыр “Пармезан дэЛюкс” з мёдам. Арыгінальны смак.
Алена КАРПУШЭНКА.

ААТ «Малако» г. Віцебск —
адно з буйнейшых малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі, якое аб’ядноўвае 4 вытворчыя цэхі (Шуміліна, Лёзна, Новалукомль і Гарадок) і 2 сельскагаспадарчыя філіялы «Палудзеткі» і «Вымна», на якіх працуе больш за 1300 чалавек. На дадзены момант вытворчыя магутнасці прадпрыемства дазваляюць перапрацоўваць да 700 тон малака ў суткі.
Асноўнай прадукцыяй ААТ “Малако” з’яўляецца: малако сухое абястлушчанае, масла сметанковае, замяняльнік цэльнага малака, сыры цвёрдыя і паўцвёрдыя, сыры мяккія, цэльнамалочаня прадукцыя. Усяго кампанія вырабляе больш за 200 найменняў прадукцыі, якія рэалізуюцца пад брэндам “Віцебскае малако” як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі.
Улічваючы канкурэнцыю, ААТ “Малако” робіць акцэнт на выпуск якаснай, натуральнай, карыснай і бяспечнай для здароўя спажыўцоў прадукцыі, бо залогам поспеху любога прадпрыемства з’яўляецца якасць выпускаемай прадукцыі, якая немагчыма без якаснай сыравіны і кантролю вытворчасці на ўсіх яго этапах.

Надрукавана ў №32 ад 24.04.2018 г.

←МАЗ расширяет сотрудничество с Allison по грузовикам и автобусам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика