На заседании Шумилинского райисполкома обсудили итоги работы за 1 квартал 2018 года

Источник материала:  
23.04.2018 — Разное

На заседании Шумилинского райисполкома обсудили итоги работы за 1 квартал 2018 года
Ліквідаваць адставанне ў развіцці і запазычанасць па зарплаце

20 красавіка пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Аляксандра Снарава прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім былі абмеркаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першы квартал бягучага года, ход выканання раённага бюджэту, а таксама разгледжана актуальнае пытанне аб своечасовасці выплаты заработнай платы ў арганізацыях раёна. У пасяджэнні брала ўдзел начальнік аддзела па нагляду за захаваннем правоў і свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Марына Вячаславаўна Папова.
Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Вараб’ёва, якая выступала па першым пытанні парадку дня, паведаміла, што арганізацыі раёна забяспечылі выкананне паказчыкаў тэмпу росту экспарту тавараў 183,6% пры заданні 102,6%; зніжэнне выдаткаў мінус 5,6 пры заданні мінус 4; працаўладкаваны на створаныя працоўныя месцы 16 чалавек пры заданні 1 квартала 15. Не забяспечаны паказчыкі па прыцягненні прамых замежных інвестыцый і экспарце паслуг.
З 11 рэйтынгавых паказчыкаў па выніках першага квартала выкананы 7: індэкс прамысловай вытворчасці склаў 102,6% (заданне 100,5%); інвестыцыі ў асноўны капітал – 128,5% (117%); тэмп росту аб’ёму будаўнічых мантажных работ 192,2% (122,3%); тэмп росту аб’ёмаў рознічнага тавараабароту – 110,4% (106%); адсутнічае пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць. Як адзначыла дакладчык, не выкананы заданні па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, росце тавараабароту грамадскага харчавання, рэнтабельнасці продажаў.
Дакладчык прааналізавала асноўныя параметры выканання даведзеных заданняў па асобных арганізацыях і прадпрыемствах раёна. Так, напрыклад, калі КУСХП “Мішневічы”, КУВП “Шумілінскі райаграсэрвіс”  забяспечылі вытворчасць малака на ўзроўні 132,4% і 155,5% да мінулага года, то астатнія гаспадаркі дапусцілі зніжэнне. Адпаведна, не забяспечаны аб’ёмы рэалізацыі прадукцыі. Істотная розніца ёсць і ў паказчыках якасці малака: калі ААТ «Ляжні» прадала 99% малака сортам “экстра”, ААТ “АграБаравінка” – 70,8%, то КУСГП “Мішневічы” – 25,3%, “Ульскі” – 31,5%.
Нізкая якасць малака – гэта страты даходаў гаспадарак, а значыць і праблемы з выплатай заработнай платы, набыццём запчастак і ўгнаенняў, адзначыла Таццяна Мікалаеўна. Так, агульныя страты выручкі з-за розных прычын у гаспадарках раёна склалі 683 тысячы рублёў.
У дакладзе падрабязна былі прадстаўлены вынікі дзейнасці па асноўных галінах вытворчасці.
На асобным кантролі знаходзіцца пытанне стварэння новых прадпрыемстваў і рабочых месцаў. Так, за першы квартал у раёне створана 5 новых прыватных прадпрыемстваў, уладкаваны на новыя працоўныя месцы 16 чалавек.
Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый трэба неадкладна прыняць меры па ліквідацыі адставання і выкананні прагнозных паказчыкаў 2018 года, адзначыла, падсумоўваючы вынікі, Таццяна Вараб’ёва. Менавіта асноўныя задачы па ліквідацыі адставання і былі закладзены ў аснову прынятага рашэння.
Асобна было абмеркавана пытанне выплаты заработнай платы ў арганізацыях раёна. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Валекава падкрэсліла, што права на годную і своечасовую аплату працы замацавана ў Працоўным кодэксе, у адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі ўстаноўлены тэрмін выплаты заробкаў да 30 (31) чысла месяца, наступнага за справаздачным.
Тым не менш, адзначыла дакладчык, па даных статыстычнага ўпраўлення на 1 красавіка 2018 года запазычанасць па зарплаце ў 8 арганізацыях раёна складае 466,4 тысячы рублёў, у тым ліку ў асобных гаспадарках маецца запазычанасць за студзень, люты, а ў райаграсэрвісе за лістапад 2016-люты 2017 г. – 182 тысячы рублёў. Былі прааналізаваны асноўныя прычыны такой сітуацыі. Гэта ў першую чаргу нізкі ўзровень вытворчасці прадукцыі, што не дазваляе ў поўнай меры атрымліваць дастатковыя для выплаты заробкаў даходы. Акрэслены меры, якія прымаліся для своечасовай выплаты зарплаты вяскоўцам, у тым ліку і штрафныя санкцыі да кіраўнікоў прадпрыемстваў.
Былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў.
Пра адказнасць кіраўнікоў за становішча ў арганізацыях, у тым ліку і за выплату заработнай платы, у адпаведнасці з Дэкрэтам №5, нагадала і прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Марына Папова. Яна падкрэсліла, што дэкрэт патрабуе ад кіраўнікоў забеспячэння паўнавартаснай дзейнасці арганізацый, у іншым выпадку прадугледжвае ўсе меры адказнасці аж да вызвалення ад займаемай пасады.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў адзначыў, што іншага шляху, як павелічэнне валавой вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі няма, а гэта патрабуе і жорсткай выканаўчай, тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны, добрасумленнага стаўлення да сваіх абавязкаў з боку работнікаў усіх узроўняў.
Прынятае рашэнне патрабуе ад кіраўніцтва сельгасарганізацый ліквідаваць запазычанасць па зарплаце. Кантроль за дадзенай работай ускладзены на ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання і ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №32 ад 24.04.2018 г.

←МАЗ расширяет сотрудничество с Allison по грузовикам и автобусам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика