Халадзільнік заблакаваў гамельчука ў ліфце
Фота: mchs.gov.by
Незвычайны выклік атрымалі гомельскія ратавальнікі ўвечары 22 красавіка. Іх прасілі вызваліць чалавека з ліфта ў доме 23 па вуліцы 60 гадоў СССР.
Выявілася, што 34-гадовы мужчына з прыяцелем падымалі халадзільнік па лесвіцы на восьмы паверх. На другім паверсе яны вырашылі выкарыстаць пасажырскі ліфт. Але калі халадзільнік заносілі ў ліфт, ён сарваўся з рук. Пры гэтым ножкі халадзільніка затрымаліся ў накіроўваючых дзвярэй ліфта, і гамяльчук апынуўся заблакаваным у ліфтавай кабіне. Самастойна дастаць халадзільнік мужчыны змаглі.
Ратавальнікі пры дапамозе лесвіцы-палкі, усталяванай ўнутры ліфтавай шахты на першым паверсе, праз тэхналагічны праём адкруцілі ножкі халадзільніка. Пасля гэтага халадзільнік дасталі на лесвічную клетку, а гамальянчук быў вызвалены з "палону". Пацярпелых пры здарэнні няма.