Сталі вядомы асаблівасці маючага адбыцца Паслання Прэзідэнта Беларусі народу і парламенту
Плануецца, што маючае адбыцца Пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу будзе мець пэўныя адметныя асаблівасці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант. «Гэта будзе своеасаблівая квінтэсенцыя і актуалізацыя задач і тэм, якія на працягу мінулага года абмяркоўваліся ў час маштабных і знакавых мерапрыемстваў з удзелам Прэзідэнта. Многае ўжо ажыццяўляецца, ідзе практычная рэалізацыя. Цяпер галоўнае — акрэсліць кола глабальных задач на перспектыву з улікам прынятых ужо рашэнняў і канкрэтных даручэнняў», — сказала яна. Наталля Эйсмант прывяла ў якасці прыкладу пытанні, што абмяркоўваліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, у сферы сельскай гаспадаркі, ЖКГ, цэнаўтварэння, работы рэальнага сектара эканомікі, пашырэння экспарту, спорту, сацыяльнай і маладзёжнай палітыкі, а таксама прынятыя ўжо рашэнні ў частцы лібералізацыі ўмоў для вядзення бізнесу і заахвочвання дзелавой ініцыятывы грамадзян, развіцця лічбавай эканомікі, навукі і адукацыі. «Мерапрыемстваў, сапраўды, праведзена шмат. Толькі з пачатку года і толькі ў час публічных мерапрыемстваў эканамічную тэматыку закранулі каля паўсотні разоў. І галоўнае — па кожнай з тэм размова адбылася вельмі канкрэтнай і рэзультатыўнай», — адзначыла прэс-сакратар. Што датычыцца тэматычнага напаўнення Паслання, яно будзе ўключаць усе актуальныя пытанні, якія датычацца жыцця беларускага грамадства ў цэлым і кожнага грамадзяніна асобна. Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Выступленне кіраўніка дзяржавы будзе трансліравацца ў прамым эфіры па тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 24» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя пачнецца ў 10.30. Тэлеверсія Паслання будзе паказана ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/president/view/stali-vjadomy-asablivastsi-majuchaga-adbytstsa-paslannja-prezidenta-belarusi-narodu-i-parlamentu-68269-2018/