Стройку Миорского металлопрокатного завода посетили представители белорусских и российских банков
Ход работ па ўзвядзенні вытворчых аб’ектаў залежыць не толькі ад бетоншчыкаў, мантажнікаў ці муляраў. Важнае месца ў ланцужку адказных за тэмпы і іншыя паказчыкі на будаўнічай пляцоўцы належыць фінансавым работнікам.
Для іх істотна пераканацца, што грашовыя сродкі выкарыстоўваюцца эфектыўна, заяўленая справа — не мыльная бурбалка, работы выконваюцца згодна з планамі і графікамі.
Менавіта з такой мэтай 19 красавіка Міёры наведалі два дзясяткі прадстаўнікоў беларускіх і расійскіх банкаў, праз якія фінансуюцца і праводзяцца грашовыя аперацыі для нашага металапракатнага завода.
У будынку райвыканкама гасцей вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў. Ім прадэманстравалі відэафільм пра раён. Канкрэтныя пытанні ўзаемаадносін разглядалі непасрэдна на будаўнічай пляцоўцы з удзелам кіраўніцтва ўзводзімага завода, заказчыкаў, іншых зацікаўленых асоб. Для банкаўскіх работнікаў правялі экскурсію па будучым прадпрыемстве.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.