Дом без насілля. Арсенал

Источник материала:  
23.04.2018 — Разное

Паважаныя грамадзяне! На тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна з 21 па 28 красавіка 2018 года праводзяцца мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Дом без насілля». Калі ў вашай сям’і ўжо мела месца фізічнае насілле, або вы пражываеце побач з сям’ёй, у якой дзіця, муж ці жонка, састарэлы чалавек знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным стане, і вы даведаліся аб фактах насілля ў адносінах да іх, не заставайцеся абыякавымі да гэтых праблем.

Тэлефоны гарачай лініі: 5-01-67, 5-19-15 (Стаўбцоўскі РАУС), (8-017) 229-04-25 (УУС Мінскага аблвыканкама), 8-801-100-8-801 (агульнанацыянальная гарачая лінія) – з 08.00 да 20.00.

 

У ХОДЗЕ АПЕРАЦЫІ «АРСЕНАЛ»

З мэтай папярэджання злачынстваў з прымяненнем зброі, на тэрыторыі рэспублікі з 19 па 23 сакавіка праводзіліся спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Арсенал».

За перыяд правядзення прафілактычных мерапрыемстваў у Стаўбцоўскім раёне былі канфіскаваны дзве адзінкі незарэгістраванай гладкаствольнай паляўнічай зброі і 38 патронаў. Дзве састаўныя часткі незарэгістраванай паляўнічай зброі і 130 патронаў здадзены добраахвотна. Таксама добраахвотна здадзены дзве адзінкі зарэгістраванай зброі і дзве адзінкі канфіскаваны за парушэнне ўмоў захоўвання. Выяўлены чатыры адміністрацыйныя правапарушэнні па адпаведных артыкулах КоАП за парушэнне ўмоў захоўвання агнястрэльнай зброі. Асобы, якія добраахвотна здалі састаўныя часткі зброі і патроны, вызвалены ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

Стаўбцоўскі РАУС звяртаецца да насельніцтва з настойлівай рэкамендацыяй здаць агнястрэльную зброю, яе састаўныя часткі, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, калі яны незаконна захоўваюцца. Гэта дазволіць пазбегнуць адказнасці. Аб жаданні добраахвотна здаць зброю, а таксама фактах незаконнага яе захоўвання, месцах знаходжання зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і прыстасаванняў можна паведаміць па тэлефоне гарачай лініі (у рабочы час – 5-14-88, кругласутачна – 5-19-15 ці 102), канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Незаконнае захоўванне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі ў адпаведнасці з адміністрацыйным заканадаўствам (арт. 23.71 КоАП) выклікае накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, а ў адпаведнасці з крымінальным заканадаўствам (арт. 295 КК), за незаконныя дзеянні адносна агнястрэльнай наразной зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжана адказнасць у выглядзе папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, ці абмежаванне свабоды на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

А. ПАРХІМОВІЧ, старшы інспектар па дазвольнай рабоце РАУС

←Сильный ветер задул в Витебске Вечный огонь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика