Моладзь і справы
АДНАЎЛЕННЕ СВЯТЫНЯЎ МІНШЧЫНЫ
Падчас Велікоднага тыдня моладзь Стаўбцоўшчыны прыняла ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай дабрачыннай працоўнай акцыі «Аднаўленне святыняў Міншчыны».
На гэты раз працоўная акцыя праходзіла ў вёсцы Магільнае Уздзенскага раёна, адкуль бярэ пачатак Нёман. Адраджаецца ў гэтай мясцовасці і жыццё храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца, які быў узведзены з дрэва. Навокал – шмат кары, апілак, таму і ўзнікла патрэба ў навядзенні парадку.
– Папрацавалі ад душы. Самім стала радасна, што прынеслі карысць храму, – адзначылі ўдзельнікі акцыі, першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская і вадзіцель лясгаса Яўген Талейка.
За працу было чым аддзячыць і настаяцелю прыхода айцу Аляксею. Уся яго шматдзетная сям’я займаецца іканапісам, роспісам храмаў, таму ён правёў для моладзі ўнікальны майстар-клас. Акрамя таго, удзельнікі акцыі з розных раёнаў Міншчыны пасадзіла яблыневую маладзёжную алею дабрыні і аздобілі яе сімвалічнымі сэрцамі, якія гатовы дзяліцца сваімі цяплом і клопатам. Наведалі яны Палац культуры ва Уздзе, каб пазнаёміцца з мастацтвам вырабу лялек-абярэгаў.
Сёлета менавіта з Міншчыны дабрачынная працоўная акцыя па аднаўленні святыняў пачала крочыць па іншых абласцях рэспублікі. Зразумела, убаку не застанецца і Стаўбцоўшчына, дзе наша моладзь плануе аказаць дапамогу ў добраўпарадкаванні праваслаўных і каталіцкіх храмаў.
Пр