Урачыстасць з нагоды юбілею ваенных камісарыятаў
Мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ваенных камісарыятаў Рэспублікі Беларусь адбылося ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку ў мінулую суботу. Пад хранікальныя кінакадры і змястоўны расповед аб гісторыі ўтварэння падраздзялення ваенкаматаў гледачы пачулі шмат цікавага з гісторыі дзейнасці Чэрвеньскага ваеннага камісарыята і аб людзях, якія працавалі ў гэтай структуры. Ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў падпалкоўнік Артур Чэус павіншаваў прысутных, ветэранаў службы, падзякаваў гасцям, якія завіталі на свята, выказаў словы ўдзячнасці кіраўніцтву Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў за ўзаемадзеянне і падтрымку. Ён уручыў медаль “100 гадоў Узброенным сілам Рэспублікі Беларусь” і Памятны нагрудны знак “100 гадоў Ваенным камісарыятам Рэспублікі Беларусь” афіцэрам запасу, якія ў розны час працавалі ў Чэрвеньскім падраздзяленні, а таксама афіцэрам розных сілавых структур раёна за значны ўклад у сумесную патрыятычную работу па выхаванню падрастаючага пакалення. Граматы і ўдзячныя лісты таксама атрымалі дзеючыя афіцэры і супрацоўнікі Чэрвеньскага ваенкамата.
Удзельнікі мастацкай самадзейнасці раёна парадавалі гасцей свята канцэртнымі нумарамі.
Галіна ГАМЕЗА.
Фота Таццяны МАРЦЬЯНАВАЙ