Люстрадзён на сёньня
У гэты дзень 23 красавіка 1916 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі лекар, гінеколаг і гісторык медыцыны Пётр ШАРЭЙКА.
Сын Томаса Шарэйкі і Сафіі Севашкевіч. У 1936-1939 гг. — студэнт медыцынскага факультэта Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. У 1941 г. вывучаў медыцыну ў Нацыянальным інстытуце медыцыны ў Львове. Дыплём лекара атрымаў 25 чэрвеня 1941 г. Абараніў яго 25 сакавіка 1946 года на медыцынскім факультэце Ягелонскага універсітэта.
У 1941-1942 гг. працаваў у акушэрска-гінекалагічным аддзяленьні шпіталя Сьвятога Лазара ў Кракаве. З 1945 па 1950 гг. кіраўнік дэпартамента шпіталяў Міністэрства аховы здароўя. З 1952 па 1954 гг. ад’юнкт катэдры аховы здароўя Медыцынскай акадэміі ў Варшаве. Арганізатар і галоўны лекар акушэрска-гінекалагічнай клінікі на вул.Мідаліньскага ў Варшаве. У 1965-1968 гг. галоўны лекар лякарні Сьвятой Сафіі на вул.Жалезнай у Варшаве. У 1968-1970 гг. галоўны лекар лякарні на вул.Інфлянцкай. З 1976 па 1984 гг. галоўны лекар паліклінікі раёна Варшава-Воля. З 1948 па 1950 гг. рэдактар часопіса «Польскія шпіталі». У 80-х гадах па яго ініцыятыве была ўтворана Гістарычная Секцыя Польскага Медыцынскага Таварыства. У 1991 годзе калегія Польскага Медыцынскага Таварыства узнагародзіла Шарэйку медалём Gloria Medicinae, а ў 1994 г. ён стаў ганаровым членам Польскага Таварыства Гісторыі медыцыны і фармацыі. У 1998 г. годзе ўзнагароджаны медалём Аўгуста Фердынанда Вольфа.
Аўтар шасьці тамоў Слоўніка польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя, апублікаваных у перыяд часу з 1990 па 2003 гг. Матэрыялы для гэтай працы зьбіраў на працягу пяцідзесяці гадоў. У агульнай складанасьці гэта 5642 біяграфіі польскіх лекараў у алфавітным парадку. У першым томе Слоўніка ўтрымліваюцца біяграфіі, напісаныя па сабранай Шарэйка інфармацыі ад членаў сем’яў лекараў. Ўключаны біяграфіі 44 генералаў-лекараў, якія служылі ў аўстрыйскім, польскім і рускім войсках; 41 лекара — удзельнікаў паўстаньня 1863 г., большасьць з якіх не вярнулася назад у Польшчу; 108 лекарах, якія навучаліся ў Расеі і засталіся там і прымалі ўдзел у станаўленьні і арганізацыі сістэмы аховы здароўя і, як мяркуе Шарэйка, незаслужана пералічаных да ліку рускіх лекараў.
Супрацоўнічаў з рэдакцыямі Польскага біяграфічнага Слоўніка, Энцыклапедыяй Здароўя, Малой Медыцынскай Энцыклапедыяй.
Працы:
Слоўнік польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя. TLW, Варшава 1991
Слоўнік польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя. Том 2, Навуковае выдавецтва Semper 1991
Слоўнік польскіх лектараў дзевятнаццатага стагоддзя. Том 3, Навуковае выдавецтва Semper 1995
Слоўнік польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя. Том 4, Навуковае выдавецтва Semper
Слоўнік польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя. Том 5, Выдавецтва Bellona
Слоўнік польскіх лекараў дзевятнаццатага стагоддзя. Том 6, Выдавецтва Bellona 2001
Памёр 25 ліпеня 2009 года.