У Слоніме ў доме гарэла праводка, двое дзяцей у лякарні з атручэннем

Источник материала:  
22.04.2018 16:55 — Разное
У Слоніме ў доме гарэла праводка, двое дзяцей у лякарні з атручэннем
Фота з адкрытых крыніцаў

У Слоніме ў шматпавярховіку гарэла праводка — на час ліквідацыі пажару давялося эвакуяваць 12 чалавек. Як перадае прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра пажар паступіла на экстраную лінію ў ноч на нядзелю, у 1.06.

У сутарэнні пяціпавярховіка па вуліцы Ф.Скарыны пачалося ўзгаранне электракабеля, таксама агонь знішчыў маёмасць. Двое дзяцей 2011 і 2012 гадоў нараджэння, якія жывуць у гэтым доме, атруціліся прадуктамі гарэння і трапілі ў лякарню.

 

←Первая экопарковка появилась в Гродно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика