Ад моцнага ветру пацярпелі 15 населеных пунктаў

Источник материала:  
22.04.2018 10:15 — Разное
Ад моцнага ветру пацярпелі 15 населеных пунктаў
Фота з адкрытых крыніцаў

У Беларусі ад моцнага ветру пацярпелі 15 населеных пунктаў. Як вынікае з інфармацыі на сайце Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, 21 красавіка парывы ветру дасягалі 27 метраў за секунду. У выніку пацярпелі населеныя пункты ў трох раёнах Магілёўшчыны, трох раёнах Міншчыны і адным раёне Віцебшчыны.

Пашкоджаныя дахі трох жылых дамоў, 2 аб’ектаў сацкультбыту і 24 сельскагаспадарчых будынкаў. Таксама зафіксавана 34 выпадкі небяспечных падзенняў дрэваў на Магілёўшчыне (20 выпадкаў), на Міншчыне (8 выпадкаў) і ў Мінску (6 выпадкаў). Ад падзення дрэваў пашкоджаныя 3 аўтамабілі. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Паводле звестак “Белэнерга”, цягам сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 996 населеных пунктаў. Па стане на 6.00 22 красавіка без святла заставаліся 6 населеных пунктаў і 9 трансфарматарных падстанцыяў у Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцях.

Таксама адзначаецца, што моцны вецер паспрыяў распаўсюду агню падчас пажараў у экасістэмах. Супрацоўнікі МНС за мінулыя суткі ліквідавалі 121 такі пажар, у тым ліку 52 лясныя пажары.

←«Путин не ценит слабости». Бундесвер предлагает еще больше надавить на Россию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика