У Баранавіцкім раёне восем гадзінаў тушылі лясны пажар
22.04.2018 12:33
—
Разное

Фота: МНС
У Баранавіцкім раёне 21 красавіка здарыўся буйны лясны пажар, які тушылі восем гадзінаў. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС у 14.23 — супрацоўнікі Баранавіцкага лясгасу выявілі агонь у 8 км на паўночны ўсход ад вёскі Мілавіды.
Агонь ішоў нізам, ён ахапіў 60 гектараў.
На тушэнне пажару накіравалі 9 адзінак тэхнікі і 19 супрацоўнікаў МНС, 15 адзінак тэхнікі і 68 чалавек з лясніцтва. Верталёт Мі-8 авіяцыі МНС зрабіў 9 скідаў вады. У 19.10 пажар лакалізавалі, а ў 22.30 ліквідавалі.
Учорашні дзень адзначыўся 52 ляснымі пажарамі па краіне. Надвор’е з моцным ветрам спрыяла хуткаму распаўсюду агню.