21 красавіка смаргонцы працавалі на тэрыторыі музея-сядзібы імя М. К. Агінскага на суботніку

Источник материала:  
21.04.2018 — Разное
Сёння 21 красавіка, субота. А значыць, суботнік. Традыцыйна ў гэты дзень наводзяць парадак. Работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў бяруць у рукі адпаведныя інструменты, падмятаюць, беляць, спілоўваюць сучча на дрэвах, зграбаюць леташняе лісце, выконваюць іншыя работы.

21 красавіка смаргонцы працавалі на тэрыторыі музея-сядзібы імя М. К. Агінскага на суботніку

У нашым раёне ў гэту суботу таксама кіпела работа. На суботнік выйшлі шматлікія працоўныя калектывы. Работнікі шматлікіх службаў раённага выканаўчага камітэта працавалі на тэрыторыі музея-сядзібы імя М. К. Агінскага. Розныя гаспадарчыя работы разам з іншымі выконвалі старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, яго намеснік Генадзь Бычко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганна Джумкова, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч, дырэктар мясцовага аддзялення “Беларусбанка” Яраслаў Дзем’янюк. 

У гэту суботу на сваю малую радзіму, у Смаргонскі раён, прыехаў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў. І не адзін, а з сынам-падлеткам. Яны таксама прынялі ўдзел у суботніку, добраўпарадкоўвалі тэрыторыю музея-сядзібы імя М. К. Агінскага. 

21 красавіка смаргонцы працавалі на тэрыторыі музея-сядзібы імя М. К. Агінскага на суботніку

21 красавіка смаргонцы працавалі на тэрыторыі музея-сядзібы імя М. К. Агінскага на суботніку

21 красавіка смаргонцы працавалі на тэрыторыі музея-сядзібы імя М. К. Агінскага на суботніку

21 красавіка смаргонцы працавалі на тэрыторыі музея-сядзібы імя М. К. Агінскага на суботніку

21 красавіка смаргонцы працавалі на тэрыторыі музея-сядзібы імя М. К. Агінскага на суботніку

Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 

Фота аўтара

←Непатриотично получилось: В чем Кочанова и полоцкие чиновники вышли на субботник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика