З нагоды 100-годдзя з дня ўтварэння ваенных камісарыятаў у Смаргоні была праведзена ўрачыстасць
Адкрыў мерапрыемства старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, які павіншаваў калектыў Смаргонскага райваенкамата са святам і адзначыў, што ад дзейнасці ваенных камісарыятаў залежыць стан баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл.
Настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма айцец Анатоль уручыў ваеннаму камісару Леанарду Гружэўскаму ікону. Потым былі ўзнагароджанні кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, службаў за ўзаемадзеянне з райваенкаматам па пытаннях ваенна-мабілізацыйнай, тэрытарыяльнай, сацыяльнай абароны і ў сувязі са 100-годдзем ваенных камісарыятаў.
Маладым мужчынам з ліку радавога і сяржанцкага саставу запасу, якія скончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы, былі прысвоены афіцэрскія званні і ўручаны адпаведныя дакументы.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.