У Мінску гарэў склад, дым было бачна па ўсім горадзе
21.04.2018 10:26
—
Разное
Фота з адкрытых крыніцаў.
У сталічным Зялёным Лузе сёння адбыўся пажар на складзе. Як паведамляе Твітар МНС, інцыдэнт здарыўся ў будынку па вуліцы Лук’яновіча, 10 на тэрыторыі Доследна-механічнага завода. Плошча пажару склала каля 50 квадратных метраў. У памяшканні не было маёмасці, толькі будаўнічае смецце.
У 9.32 агонь лакалізавалі, пацярпелых няма. Прычына ўзгарання высвятляецца.