Да 80-годдзя Валянціны Верамяюк, заснавальніка дзіцячаго народнаго ансамбля песні і танца “Прыбужжа” прысвячаецца - фото

Источник материала:  
21.04.2018 12:40 — Разное

18 красавіка 2018 г. ў зале грамадска-культурнага цэнтра адбылася канцэртная праграма “Справа ўсяго майго жыцця”, прысвечаная 80-годдзю Заслужанага настаўніка БССР, кавалера ордэна Леніна і ордэна Дружбы народаў Валянціны Мікалаеўны Верамяюк.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news54942.php

Да 80-годдзя Валянціны Верамяюк, заснавальніка дзіцячаго народнаго ансамбля песні і танца “Прыбужжа” прысвячаецца - фото

Праграма пачалася з музычна-харэаграфічнай кампазіцыі “Радзілася я ў Беларусі”. А інакш не магло і быць. Валянціна Мікалаеўна, ўраджэнка вёскі Рэчыца, вырасла ў сям’і, дзе бацька іграў амаль на ўсіх музычных інструментах, а маці добра спявала. На працягу 64 год рэпертуар дзіцячага народнага ансамбля песні і танца “Прыбужжа” чэрпаецца з культурнай спадчыны Заходняга Палесся, з песень і танцаў роднай Брэстчыны.

А пачалося ўсё ў далёкім 1954 годдзе, калі ў сваю родную Рэчыцкую школу прыйшла працаваць настаўнікам музыкі і спеваў 16-гадовая дзяўчына Валя Назарук. Пазней Рэчыцкая школа стала школай № 5 г. Брэста. Валянціна Мікалаеўна стварыла гурток мастацкай самадзейнасці, у якім яна была і хормайстарам, і балетмайстарам, і канцэртмайстарам. Паступова гурток вырас у вядомы ў рэспубліцы і за яе мяжой ансамбль песні і танца “Прыбужжа”, якому ў 1971 годдзе было прысвоена ганаровае званне “народны самадзейны калектыў”.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news54942.php

Да 80-годдзя Валянціны Верамяюк, заснавальніка дзіцячаго народнаго ансамбля песні і танца “Прыбужжа” прысвячаецца - фото

Валянціна Мікалаеўна ўпэўнена, што неабходна даць магчымасць адораным дзецям займацца музыкай і харэаграфіяй. Яе намаганні не прайшлі дарма. У 1980 годдзе адбылася рэарганізацыя школы № 5 г. Брэста ў школу з музычным, харавым і харэаграфічным ухілам. А ў 1993 годдзе яна змагла адкрыць новую навучальную ўстанову – Нацыянальную мастацкую гімназію № 3. Дзеці атрымалі ўнікальную магчымасць вучыцца іграць на музычных інструментах, займацца вакалам, народным танцам. У гімназіі захоўваюцца добрыя традыцыі, якія гадамі ствараліся ў “Прыбужжы”.

Для многіх навучэнцаў сустрэча з Валянцінай Мікалаеўнай, чалавекам вялікай душэўнай чуласці і цеплыні, адыграла ролю ў выбары прафесіі. Многія выхаванцы ансамбля працуюць ва ўстановах адукацыі і культуры, з’яўляюцца салістамі творчых калектываў, сваёй дзейнасцю праслаўляюць горад і краіну.

Сёння прадаўжальнікам справы Валянціны Мікалаеўны з'яўляецца дачка яе сярэдняй сястры - Ірына Мікалаеўна Раманюк. Яна кіруе калектывам больш за 15 гадоў.

←Что делать, если задерживают выплату детского пособия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика