Берасцейскі «бэнксі» намаляваў карціну супраць акумулятарнага заводу - фото
21.04.2018 06:28
—
Разное
Пратэстны арт вулічнага мастака, прысвечаны будаўніцтву акумулятарнага заводу і пратэстам супраць яго будаўніцтва, ужо замазалі фарбаю.
Малюнак «Апафеоз пратэсту» з’явіўся на сцяне выселенага дому два дні таму.
Паводле крыніцаў «Белсату», камунальнікі знішчылі арт-аб’ект пасля таго, як міліцыя заўважыла «забароненую» карціну.
Нагадаем, што ўжо чацверты месяц берасцейцы пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу, які будуецца недалёка ад гораду. Але пакуль будаўніцтва працягваецца. Запуск заводу плануецца ў канцы гэтага года.