Этим летом детский оздоровительный лагерь «Вясёлка» примет 4 смены отдыхающих

Источник материала:  
20.04.2018 — Разное

Этим летом детский оздоровительный лагерь «Вясёлка» примет 4 смены отдыхающих

Праз паўтара месяца для дзяцей пачнуцца летнія канікулы, а для бацькоў — новы галаўны боль, куды ўладкаваць дзіця на адпачынак.

Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама, дзіцячы аздараўленчы лагер “Вясёлка” другі год запар прыме 4 змены адпачываючых.

Першая змена будзе працаваць з 10 па 27 чэрвеня, другая — з 1 па 18 ліпеня, трэцяя — з 22 ліпеня па 8 жніўня, чацвёртая — з 12 па 29 жніўня.

Прыкладны кошт пуцёўкі складзе для дзяцей 6-10 гадоў 330 рублёў (бацькоўскі ўзнос — 150 руб.), 11-13 гадоў — 335 руб. (бацькоўскі ўзнос — 155 руб.), 14-17 гадоў — 340 руб. (бацькоўскі ўзнос — 160 руб.).

Па пытаннях набыцця пуцёвак, а таксама працаўладкавання ў “Вясёлку” можна звяртацца ў аддзел адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама па тэлефонах: 2-10-97, 2-13-82 альбо па электроннай пошце korrookab65@tut.by.

Іна ЛЕЙКА.

Фота аўтара.

←Главный вокзал Берлина закрыт, около 10 тыс. человек эвакуированы из-за обнаружения бомбы времен войны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика