У акцыі «Тыдзень лесу» прынялі ўдзел работнікі пракуратуры

Источник материала:  
20.04.2018 — Разное

У мінулую суботу васямнаццаць работнікаў Генеральнай пракуратуры разам з чэрвеньскімі калегамі на чале з начальнікам упраўлення Віктарам Марозам і пракурорам раёна Аляксандрам Шабалінскім у чарговы раз прынялі ўдзел у акцыі Міністэрства лясной гаспадаркі па пасадцы лесу.

У акцыі «Тыдзень лесу» прынялі ўдзел работнікі пракуратуры
Ім была выдзелена пляцоўка ля пітомніка лясгаса на пасёлку Мірны. На плошчы 0,6 гектара высаджана 4000 парасткаў сасны звычайнай па фінскай тэхналогіі. Такі тып пасадкі забяспечвае прыжыванне вырашчаных у цяпліцы саджанцаў амаль на 100%. Галоўны ляснічы Віктар Казакоў і начальнік пітомніка Таццяна Мароз правялі неабходны інструктаж па пасадцы раслін і адзначылі, што гэты ўчастак лесу будзе эксперыментальным. За ростам маладых сасёнак будуць назіраць супрацоўнікі, адзначаць змены ў тэмпах росту і рэагаванні на кліматычныя змены, а таксама адчувальнасць да шкоднікаў.
А аб гэтым адметным дні будзе напамінаць шыльда: “Неделя леса-2018”… Созданы сотрудниками Генеральной прокуратуры Республики Беларусь, посвящены “Году малой родины”.

Галіна ГАМЕЗА.
Фота аўтара

←Пенсии за 9 мая выплатят досрочно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика