Паўдзельнічалі ў акцыі і прадстаўнікі карпарацыі «tianDe»
Сёлетняя акцыя “Тыдзень лесу” адметная тым, што ўсе саджанцы сасны, якія будуць пасаджаныя ў нашым раёне, набыла касметычная карпарацыя “tianDe“. Яна закупіла 480 тысяч раслін сасны ў Чэрвеньскім лясгасе. Усе яны будуць пасаджаны на тэрыторыях, пацярпелых ад ураганаў і шкоднікаў. Такой колькасці парасткаў хопіць на 100 гектараў лесу.
Як адзначыла дырэктар карпарацыі Зінаіда Быкоўская, два гады таму кампанія аб’явіла экапраграму і ўзяла абавязкі высадзіць на тэрыторыі Расіі і краін СНД мільён дрэў. Ужо зрабілі пасадкі ў Магілёўскай вобласці, Смалявіцкім раёне. А ў мінулую суботу 30 супрацоўнікаў карпарацыі, некаторыя нават сем”ямі, прымалі ўдзел у акцыі ў нашым раёне.
Акрамя іх, у мерапрыемстве ўдзельнічалі работнікі Нацыянальнага банка, навучэнцы Червеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя. Працягнуць гэтую справу школьныя лясніцтвы, Савет ветэранаў раёна, іншыя арганізацыі.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара