У ліку лепшых
Абкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама падвялі вынікі спаборніцтва жывёлаводаў за сакавік і першы квартал бягучага года. Па выніках сакавіка другое месца сярод аператараў машыннага даення прысуджана Вользе Жэйма з адкрытага акцыянернага таварыства «Хацілы-агра». За месяц яна надаіла ад кожнай каровы па 783 кілаграмы малака, што ўсяго на 2 кілаграмы менш, чым паказчык пераможцы са знакамітага ААТ «Шайцерава» Верхнядзвінскага раёна. Калектыў рабатызаванай даільнай залы адкрытага акцыянернага таварыства «Навасёлкі-Лучай» заняў другое месца ў вобласці па выніках работы за першы квартал.
Пераможца індывідуальнага спаборніцтва адзначана падзякай, калектыў — дыпломам другой ступені. Уручаны ім і грашовыя прэміі.
Фаіна КАСАТКІНА