Воспитанники детсада №3 г. п. Шумилино посадили яблоневый сад
Сёлета выхавальнікі дзіцячага сада № 3 г. п. Шуміліна вырашылі разам з дзецьмі закласці ля дашкольнай установы яблыневы сад. На мінулым тыдні пладовыя дрэвы саджалі і дарослыя, і дзеці. У акцыі, прысвечанай Году малой радзімы, прынялі ўдзел старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Галіна Раманенка.
Дзеці з дапамогай бацькоў і выхавацеляў упершыню ў сваім жыцці саджалі дрэвы. Адны трымалі кволыя саджанцы, іншыя закапвалі карэнне зямлёй, а потым падвязвалі яблынькі і палівалі. Радасць, станоўчыя эмоцыі і гордасць перапаўнялі дзіцячыя душы. “Гэта наш сад”, – казалі выпускнікі дзіцячага сада.
“У Міёрскім гадавальніку мы набылі саджанцы сярэдняпозніх і позніх гатункаў яблынь беларускай селекцыі, – расказала загадчыца дзіцячага сада Наталля Пашкевіч. – Яны будуць расці і набірацца моцы разам з нашымі дзеткамі”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №30 ад 19.04.2018 г.