На чыгуначным вакзале Зальцбурга сутыкнуліся два цягнікі
20.04.2018 09:57
—
Разное
Фота: Reuters
У аўстрыйскім Зальцбургу на цэнтральным чыгуначным вакзале зранку 20 красавіка сутыкнуліся два цягнікі. Паводле папярэдніх звестак, пры інцыдэнце пацярпелі каля 40 чалавек, піша sb.by са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы.
Здарэнне адбылося ў 04.46 паводле мясцовага часу. Манеўровы лакаматыў чапляў вагон да састава і ўрэзаўся ў пасажырскі цягнік, які стаяў на шляхах.
Большасць пацярпелых атрымалі лёгкія траўмы. Інфармацыі пра ахвяраў няма.
Інцыдэнт не выклікаў праблемаў у руху цягнікоў.
Прычыны здарэння пакуль не вядомыя. Ідзе разбіральніцтва.