Пры пажары ў гаражы загінуў кіроўца пастаўскай бальніцы

Источник материала:  
20.04.2018 11:15 — Разное
Пры пажары ў гаражы загінуў кіроўца пастаўскай бальніцы
Фота: mchs.gov.by

У ноч на 20 красавіка у 0.43 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра задымленне ў гаражы па вуліцы Маладзёжнай ў вёсцы Навасёлкі Пастаўскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС

Прыбыўшы на месца выкліку, яны ўбачылі шчыльнае задымленне ўнутры гаража і на першым паверсе ў будынку. У гаражы стаяў аўтамабіль ВАЗ 2107 1995 года выпуску, які належыць Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Падчас узнікнення пажару ў будынку Навасёлкаўскай амбулаторыі была толькі 60-гадовая вартаўніца, якая выйшла на вуліцу сама да прыбыцця ратавальнікаў. 

У 1.34 работнікі знайшлі на падлозе першага паверха труп 40-гадовага кіроўцы пастаўскай бальніцы.

Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што ёй стала неасцярожнае абыходжанне загінулага кіроўцы з агнём.

←Выбираем диван для ежедневного сна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика