Брэсцкія ратавальнікі адгаварылі мужчыну скокаць з дзявятага паверха

Источник материала:  
20.04.2018 11:40 — Разное
Брэсцкія ратавальнікі адгаварылі мужчыну скокаць з дзявятага паверха
Фота: БЕЛТА

Супрацоўнікі МНС у Брэсце адгаварылі мужчыну скокаць з дзявятага паверха, Здарэнне адбылося 19 красавіка, інфармуе БЕЛТА.

Каля 15-й гадзіны ратавальнікам паведамілі, што на дзявятым паверсе будынка па вуліцы Янкі Купалы знаходзіцца чалавек. Мужчына сядзеў на брыльку і планаваў самагубства. 

Тры ратавальнікі падняліся на верхні паверх жылога дома і пачалі размову з мужчынам. Выявілася, што гэта 41-гадовы брастаўчанін, які жыве ў суседнім доме. Гутарка з ім доўжылася паўгадзіны. 

У выніку ратавальнікі здолелі адгаварыць мужчыну ад непапраўнага рашэння.

←Торопитесь: курсы водителей подорожают

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика