Миорские газовики в тройке победителей в Гродно

Источник материала:  
20.04.2018 — Разное
>

Миорские газовики в тройке победителей в Гродно Трэцяе месца, дыпломы ў намінацыях “Лепшы майстар” і “Лепшая рацыяналізатарская прапанова”. Такі вынік у брыгады Міёрскага РГЗ на сёлетнім рэспубліканскім аглядзе-конкурсе прафмайстэрства. Спаборніцтва праходзіла ў Гродне ў сакавіку. Удзельнічалі сем каманд – з шасці аблгазаў і УП “Мінгаз”. Віцебшчыну прадстаўляла брыгада Міёрскага РГЗ ВУ “Браслаўгаз”. Для старшага майстра Уладзіміра МАКСІМЕНКІ, слесара аварыйна-аднаўленчых работ Юрыя АЎЛАСЕВІЧА і вадзіцеля Сяргея ГАЙЛЕША мерыцца прафмайстэрствам не ў навінку.

Миорские газовики в тройке победителей в Гродно ЭТАПЫ конкурсу класічныя. Правяралі ўкамплектаванасць брыгад неабходнымі абсталяваннем і інструментамі, тэарэтычныя веды і практычныя навыкі. Найбольшую ўвагу прыцягваюць рацыяналізатарскія прапановы. Як і ў мінулым годзе, сёлета самую высокую ацэнку журы атрымалі міярчане.

Миорские газовики в тройке победителей в Гродно Правільна адказаць на дваццаць пытанняў тэста патрабавалася на тэарэтычным этапе. Практычнае заданне – адрамантаваць газавы ацяпляльны апарат і выканаць дыягностыку тэхнічнага стану праточнага воданагравальніка.

БРЫГАДА Міёрскага РГЗ набрала 84,33 бала і стала трэцяй у спаборніцтве. З вынікам 85,83 бала другую пазіцыю заняла камандна ВУ “Гроднагаз”. Лідзіруе ВУ “Магілёўгаз” з 91 балам.

 

Дар’я ШУК, слесар АіРВГ Міёрскага РГЗ.

Фота прадастаўлена Міёрскім РГЗ.

←Итальянская пара официально усыновила 32-летнего беларуса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика