Выстава малюнкаў і фотаздымкаў “Спадчына”

Источник материала:  
19.04.2018 15:11 — Разное

У рамках года малой Радзімы і святкавання 120-годдзя заснавання горада Ганцавічы запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу малюнкаў і фотаздымкаў “Спадчына”.

Выстава малюнкаў і фотаздымкаў “Спадчына”

Карціна Караленка Івана «Царква ў вёсцы В.Круговічы»

На работах адлюстраваны аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны (помнікі, гістарычныя месцы) Ганцавіцкага раёна.

У выставе-конкурсе прынялі ўдзел як прафесійныя, так і аматарскія творчыя групы, аб’яднанні і калектывы, а таксама асобныя аўтары. На выставе прадстаўлена больш за 20 работ ганцавіцкіх мастакоў Караленка Івана, Лебедзевай Веранікі, Мірзаліевай Алы, фатографа Літвіновіча Андрэя, вучаніцы СШ №3 Шушко Анастасіі, выхаванцаў СПЦ, удзельнікаў гуртка “Рукатвор” (Дом рамёстваў) і сям’і Дамарацкага Арсенія (Яслі-садок №4).

Вы можаце падтрымаць аўтараў найлепшых, на ваш погляд, работ. Стаўце «Мне падабаецца» пад фотаздымкамі, якія падабаюцца вам найбольш. Фотаздымак, які збярэ найбольшую колькасць упадабанняў, атрымае прыз глядацкіх сімпатый і памятны падарунак. Каб ваш голас быў залічаны, трэба быць удзельнікам суполак «ВК» https://vk.com/crafts.hancaviczy (Дом рамёстваў. Ганцавічы) і / або «ОК» https://ok.ru/crafts.hancaviczy (Дом рамёстваў. Ганцавічы). Колькасць упадабанняў 2-х суполах будзе складвацца. Вынікі падвядзем 31 мая 2018 г.

Выстава даступная для наведвання з 18 красавіка па 31 мая 2018 года.

Падрабязней пра выставу можна даведацца па тэлефоне 22148.

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў

←Honor 10 получил «монобровь» и психоделические цвета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика